Бягучая сітуацыя ў Беларусі: абсурдныя рэпрэсіі працягваюцца

Грамадская прастора ў Беларусі моцна кантралюецца, а сітуацыя з правамі чалавека па-ранейшаму застаецца несуцяшальнай. Тут, тут і тут мы ўжо распавядалі аб масавых рэпрэсіях супраць журналістаў, грамадзянскай супольнасці і беларускага грамадства.

У адпаведнасці з апошнім дакладам праваабарончай арганізацыі «Вясна», у 2023 годзе не менш за 6386 чалавек трапілі пад адміністратыўны пераслед па палітычных матывах, і амаль 4500 з іх у выніку былі асуджаныя па адміністратыўных справах. На 31 снежня 2023 года ў Беларусі было не менш за 1452 палітычных зняволеных. Яны ўтрымліваюцца ў асабліва цяжкіх умовах.

Па інфармацыі «Вясны», 23–24 студзеня 2024 г., калі прадстаўнікі КДБ і супрацоўнікі органаў Міністэрства ўнутраных спраў правялі масавыя вобыскі, допыты і затрыманні былых палітычных вязняў і іх сваякоў па ўсёй краіне, пад пераслед трапілі больш за 200 чалавек. Відавочна, гэта была шырокая кампанія запалохвання з мэтай распаўсюдзіць страх па ўсёй краіне.

Сярод сотняў выпадкаў пераследу некаторыя асабліва выдаюцца сваёй недарэчнасцю. Некаторыя судовыя справы настолькі абсурдныя, што праваабаронцы час ад часу ўзгадваюць іх у сваіх справаздачах. тут і тут мы ўжо распавядалі пра неверагодныя формы помсты з боку дзяржаўных органаў.

Абвінаваўчыя прысуды за «экстрэмісцкія» колеры

Працягваецца пераслед асоб, якія свядома ці выпадкова выкарыстоўвалі «экстрэмісцкія колеры» забароненага бел-чырвона-белага беларускага сцяга. У папярэднім артыкуле мы ўжо прыводзілі звесткі пра людзей у Беларусі, якіх аштрафавалі ці зняволілі за тое, што яны насілі шкарпэткі з чырвона-белым арнаментам, вешалі сохнуць чырвоныя і белыя ручнікі і коўдры на сваіх балконах або ляпілі ў прыватным двары снегавіка з чырвоным шалікам.

Гэта абсурдная параноя працягваецца. У кастрычніку 2023 г. пажылога паляўнічага абвінавацілі ў тым, што ў яго на куртцы была бел-чырвона-белая латка. Паводле матэрыялаў судовага працэсу, мужчына паляваў ранкам у лесе, дзе ён «правёў адзіночны пікет [дэманстрацыя з удзелам адной асобы] з выкарыстаннем сімвалаў пратэсту, а дакладней паляваў з выявай бел-чырвона-белага сцяга на правым рукаве курткі». Суд аштрафаваў мужчыну на 1480 беларускіх рублёў (каля 500 еўра), што прыблізна адпавядае сярэдняму месячнаму заробку.

Праз колькі тыдняў незалежныя СМІ, грунтуючыся на звестках з агульнадаступных судовых прысудаў, паведамілі аб падобным выпадку. Цяжарная жанчына паўстала перад судом у Мінску за тое, што выкарыстала бел-чырвона-белы парасон падчас дажджу. Суд растлумачыў гэта як «публічнае выказванне сваіх палітычных поглядаў, таму што яна ішла з парасонам белага, чырвонага і белага колераў і дэманстравала яго грамадзянам». Жанчыну прызналі вінаватай у правядзенні «несанкцыянаванага пікета» і аштрафавалі на 500 еўра, а парасон канфіскавалі і знішчылі.

«Экстрэмісцкія матэрыялы» — праверце свае кніжныя паліцы

Вершы паэта XIX стагоддзя прызнаныя «экстрэмісцкімі»
У жніўні 2023 г. два верша беларускага пісьменніка XIX стагоддзя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча занеслі ў чорны спіс за «экстрэмізм». Гэтыя вершы,напісаныя на беларускай мове аж у 1860-х гадах, заклікалі беларусаў не верыць царскай Расійскай імперыі. Праз некалькі месяцаў беларускія суды дадалі ў «экстрэмісцкі спіс» і іншыя творы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Гэта стварыла сапраўдную небяспеку для беларусаў, якія трымаюць дома тамы беларускай класікі.

Аднак «экстрэмісцкія» кнігі — гэта толькі частка праблемы. На 9 лютага 2024 г. Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, складзены ўладамі, налічваў ужо 890 старонак.

Паведамляецца пра чалавека, якога затрымалі на 10 сутак за тое, што ў яго дома ў рэлігійнай кнізе знайшлі налепку з забароненым гістарычным сімвалам. У рашэнні суда выказваецца сумненне наконт таго, ці з’яўляецца дом уласнай маёмасцю, бо чалавек парушыў закон, трымаючы «ў месцы, якое можа наведвацца неабмежаванай колькасцю асоб, налепку з выявай конніка з мячом і шчытом у руках, якая была ўключана ў нацыянальны спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, у кнізе з адкрытым доступам». Цяпер суды лічаць прыватны дом «грамадскім месцам». Як відаць са справаздач далей, наступствы гэтага рашэння могуць сягаць далёка.

«Інфармацыйныя дні» = Ідэалагічная апрацоўка

Беларуская служба Радыё «Свабода» паведамляе, што ў снежні 2023 г. прайшлі шматлікія сустрэчы ідэолагаў з работнікамі дзяржаўнага сектару, так званыя «інфармацыйныя дні», на якіх асаблівая ўвага надавалася «барацьбе з экстрэмізмам». Ідэолагі сцвярджаюць, што толькі ў паўднёвай Гомельскай вобласці ў перыяд са студзеня па лістапад 2023 г. адбылося больш за 900 выпадкаў «распаўсюджвання экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Яны таксама заклікалі прысутных трымацца далей ад «экстрэмісцкіх» матэрыялаў і крыніц інфармацыі, што не так проста, як можа падацца, бо некаторыя кнігі, якія лічацца «экстрэмісцкімі», напрыклад кнігі з вершамі Дуніна-Марцінкевіча, друкаваліся тысячамі і маюцца ў прыватных кнігазборах у дамах дзясяткаў, а то і сотняў тысяч беларусаў.

Грамадзянам сярэдняга і старэйшага ўзросту гэта можа нагадаць Савецкі Саюз, калі ўлады рэгулярна «выпраўлялі» гісторыю. У некаторых асабліва недарэчных выпадках абаненты падпісных выданняў атрымлівалі толькі што надрукаваныя старонкі, каб уклеіць іх у існуючыя кнігі, напрыклад энцыклапедыі, паверх зыходных старонак, калі іхні змест пераставаў падабацца ўладам. Адзін з прыкладаў — сумна вядомыя запісы ў Вялікай савецкай энцыклапедыі пра Лаўрэнція Берыю, які пры Сталіне ўзначальваў сакрэтную паліцыю НКУС, а пасля смерці Сталіна ў 1953 г. страціў уладу і быў пакараны смерцю новымі кіраўнікамі Камуністычнай партыі. Савецкія ўлады разаслалі мільёнам уласнікаў энцыклапедый новыя старонкі з вялікім тэкстам пра Берынгаў праліў і загадалі закрыць імі артыкулы, які ўсхвалялі Берыю. Вуаля — Берыя знік з энцыклапедыі.

Захады супраць Украіны

Рэгулярна адбываюцца адміністратыўныя затрыманні за нязначнае выказванне салідарнасці з Украінай, дзясяткі людзей атрымліваюць вялікія тэрміны зняволення за антываенную дзейнасць. Паведамляецца, што аднаго чалавека затрымалі на сем дзён за спяванне нацыянальнага гімна Украіны ў караоке, а зусім нядаўна яшчэ аднаго чалавека асудзілі на 15 сутак за тэлефанаванне ў міліцыю са словамі «Слава Украіне».

Сярод ахвяраў «антыэкстрэмісцкіх» практык — прыхільнікі дзейнай улады

У сённяшняй Беларусі каментары, рэпосты ці спасылкі на «экстрэмісцкія» крыніцы могуць прыраўноўваць да «распаўсюджвання экстрэмісцкіх матэрыялаў». І нават падпіска на прызнаны «экстрэмісцкім» акаўнт у сацыяльнай сетцы можа прывесці да адміністратыўнага арышту ці штрафу. Сёння спіс «экстрэмісцкіх» вэб-сайтаў і акаўнтаў у сацсетках дзень складаецца з сотняў старонак і рэгулярна папаўняецца, таму звычайны інтэрнэт-карыстальнік наўрад ці будзе ведаць усе такія крыніцы. Некаторыя людзі проста забываюцца пра падабайкі, пастаўленыя калісьці даўно ў рэдка выкарыстаных асабістых акаўнтах у сацсетках; бывае і так, што падабайкі ўвогуле з’яўляюцца выпадкова.

Праваабаронцы паведамляюць пра рост выпадкаў, калі нават дзяржаўныя чыноўнікі і прыхільнікі Лукашэнкі становяцца ахвярамі гэтых пашыраных і жорсткіх «антыэкстрэмісцкіх» законаў. У снежні 2023 г. высокапастаўленага чыноўніка гарадской адміністрацыі Жлобіна судзілі за тое, што ён «лайкнуў» пост у Instagram-акаўнце з «экстрэмісцкага спісу». Спартовы чыноўнік спрабаваў пераканаць суд у тым, што ён выпадкова «лайкнуў» змесціва падчас маніторынгу акаўнтаў сваіх падначаленых і атлетаў у сацыяльных сетках. Такое тлумачэнне не дапамагло Ахрэменку пазбегнуць арышту на 15 сутак, канфіскацыі мабільнага тэлефону і, у рэшце рэшт, звальнення.

«Тонкая лінія» павінна не даць людзям камунікаваць анлайн

У снежні 2023 г. у сюжэце на беларускім дзяржаўным канале ТБ1 заклікалі гледачоў у Беларусі добра паразважаць, перш чым далучацца да груп і чатаў анлайн, асабліва ў Telegram. Сцвярждалася, што яны «могуць [без ведама ўдзельнікаў] каардынавацца заходнімі спецслужбамі, дэструктыўнымі каналамі інфармацыі». Потым рэпарцёр дзяржаўнага ТБ параіў: «Як не стаць лялькай у чужой, добра прадуманай гульні? Адзінае слушнае рашэнне — адмовіцца ўдзельнічаць у ёй. У большасці выпадкаў адміністратары такіх [анлайн-] суполак кантралююцца замежнымі спецслужбамі і дэструктыўнымі цэнтрамі, мэта якіх — дэстабілізаваць абстаноўку».

Паводле рэпарцёра дзяржаўнага ТБ, бяскрыўдныя анлайн суполкі ад экстрэмісцкіх груп аддзяляе «тонкая лінія». Здаецца, што беларускія ўлады наўмысна размылі гэтую лінію, каб прымусіць людзей трымацца ў баку ад любых крыніц інфармацыі, акрамя некалькіх, якія адкрыта кантралюе дзяржава.

Пасля канчатковага ўкаранення ў краіне самацэнзура і самаабмежаванні становяцца моцнымі інструментамі, і беларускія ўлады старанна працуюць у гэтым кірунку.

 

 

ПРАВАВАЯ АГАВОРКА

База даных EUvsDisinfo складаецца з паведамленняў у міжнароднай інфармацыйнай прасторы, якія даюць няпоўнае, скажонае або ілжывае ўяўленне аб рэчаіснасці і распаўсюджваюць ключавыя пракрамлёўскія ідэі. Аднак гэта не абавязкова азначае, што адпаведнае выданне звязана з Крамлём ці ягоная рэдакцыя з'яўляецца пракрамлёўскай або што яно наўмысна імкнулася дэзінфармаваць сваю публіку. Публікацыі EUvsDisinfo не адлюстроўваюць афіцыйную пазіцыю ЕС, паколькі інфармацыя і выказаныя меркаванні заснаваныя на паведамленнях СМІ і аналізе аператыўнай групы East Stratcom.

    %s

      ПАДЗЯЛІЦЕСЯ З НАМІ СВАІМ ВОДГУКАМ

      Інфармацыя аб абароне даных *

        Subscribe to the Disinfo Review

        Your weekly update on pro-Kremlin disinformation

        Data Protection Information *

        The Disinformation Review is sent through Mailchimp.com. See Mailchimp’s privacy policy and find out more on how EEAS protects your personal data.

        🎵 Playlist