Беларусь: 17 верасня — дзень, які трэба памятаць, але не так, як хоча Лукашэнка

  • Read this article in:
  • en
  • ru
  • by
  • ua

Цікава, як можа змяняцца гісторыя. У пуцінскай Расіі і лукашэнкаўскай Беларусі тэма Другой сусветнай вайны, а дакладней перыяду ад лета 1941 да траўня 1945 года (вядомы як Вялікая Айчынная вайна), вельмі часта асвятляецца ў розных праграмах дзяржаўнага тэлебачання, фільмах і выставах. Таксама яна дамінуе сярод іншых тэм на школьных уроках гісторыі. Гэта гістарычная падзея стала ідэалагічнай асновай для Беларусі і Расіі. Іх кіраўнікі Лукашэнка і Пуцін проста апантаныя «правільнай гісторыяй» Другой сусветнай вайны, то бок тэндэнцыяй замоўчваць супрацоўніцтва СССР і нацысцкай Германіі ў 1939-1941 гадах.

17 верасня: …і цемра накрыла ўсю зямлю

Аднак потым у нейкі момант раптоўна надыходзіць цемра, або ліхаманкавыя спробы пераключыць увагу людзей на нешта іншае. Дэзінфармацыя, звязаная з 17 верасня, — адна з такіх спробаў.

Цёмнае мінулае…

17 верасня — гэта сапраўды незвычайная дата. Гэта дзень, калі Савецкі Саюз у 1939 годзе прыступіў да выканання сваёй часткі пакта Молатава-Рыбентропа і сакрэтнага дадатковага пратакола да яго, пачаўшы ўзброенае ўварванне ў Польшчу. Гэта стала пачаткам бясконцай жуды Другой сусветнай вайны, што выбухнула ў Еўропе. І Пуцін, і Лукашэнка замоўчваюць гэтыя гістарычныя факты.

17 верасня — гэта «дата, якая застанецца сімвалам ганьбы». Так можна перафразаваць словы прэзідэнта Рузвельта пра нападзенне на Пёрл-Харбар.

…ператварылася ў перадвыбарнае баляванне для Лукашэнкі

У 2021 годзе ўказам № 206 Лукашэнка пастанавіў, што 17 верасня стане новым беларускім нацыянальным святам — «Днём народнага адзінства». Ён заявіў:

«Дзень […] стаў актам гістарычнай справядлівасці ў адносінах да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе ва ўмовах Рыжскага мірнага дагавора. […] Адноўленае ў 1939 годзе адзінства дало магчымасць Беларусі выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны.»

У гэтым годзе святкаванне 17 верасня ў Беларусі суправаджалася цэлым наборам ініцыятыў у савецкім стылі, якія, нібыта пацёмкінская вёска, былі закліканы стварыць бачнасць радасці і дабрабыту.

Напрыклад, запушчаны дзяржаўны навінны канал «Першы інфармацыйны». Паводле слоў кіраўніка дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, «усе беларусы ўпершыню змогуць атрымліваць актуальную, правераную і важную інфармацыю ў кругласутачным рэжыме. Такога яшчэ не было ў гісторыі нацыянальнага тэлебачання».

На мінулым тыдні былі вызвалены трыццаць палітычных вязняў — гэта быў «гуманітарны жэст кіраўніка дзяржавы [Лукашэнкі] ў дачыненні да людзей, якіх у 2020 годзе выкарысталі замежныя сілы». «Усе яны былі бацькамі непаўналетніх дзяцей і ”шчыра раскаяліся”» — прагучала ў рэпартажы на дзяржаўным тэлебачанні. «Усе яны былі бацькамі» — цяпер мы ведаем, як ціснулі на гэтых людзей. Мы ўжо выкрывалі гэтую зневажальную практыку прымусу людзей да публічнага пакаяння на відэа ў папярэдніх артыкулах тут і тут.

Для разумення маштабаў памілавання адзначым, што ў Беларусі ўсё яшчэ застаецца больш за 1340 палітычных зняволеных.

Напярэдадні 17 верасня ўлады ладзяць так званыя форумы беларускай моладзі. На працягу месяца па ўсёй краіне адбываюцца сходы, на якіх моладзевыя групы сустракаюцца з дзяржаўнымі чыноўнікамі ў рамках інфармацыйна-палітычнага праекта «Беларусь адзіная», што сімвалічна завяршыўся 17 верасня. 9 верасня ў Палацы спорту ў Мінску прайшла адмысловая сустрэча: 4000 студэнтаў былі прыцягнуты да ўдзелу ў мерапрыемстве, падобным да сходу камсамола.

Глядзіце таксама нашы папярэднія матэрыялы пра 17 верасня ў Беларусі: пра дэкрэт і пра дэманізацыю Польшчы.

Не дазвольце ўвесці вас у зман і памятайце пра 17 верасня.

ПРАВАВАЯ АГАВОРКА

База даных EUvsDisinfo складаецца з паведамленняў у міжнароднай інфармацыйнай прасторы, якія даюць няпоўнае, скажонае або ілжывае ўяўленне аб рэчаіснасці і распаўсюджваюць ключавыя пракрамлёўскія ідэі. Аднак гэта не абавязкова азначае, што адпаведнае выданне звязана з Крамлём ці ягоная рэдакцыя з'яўляецца пракрамлёўскай або што яно наўмысна імкнулася дэзінфармаваць сваю публіку. Публікацыі EUvsDisinfo не адлюстроўваюць афіцыйную пазіцыю ЕС, паколькі інфармацыя і выказаныя меркаванні заснаваныя на паведамленнях СМІ і аналізе аператыўнай групы East Stratcom.

    %s

      ПАДЗЯЛІЦЕСЯ З НАМІ СВАІМ ВОДГУКАМ

      Інфармацыя аб абароне даных *

        Subscribe to the Disinfo Review

        Your weekly update on pro-Kremlin disinformation

        Data Protection Information *

        The Disinformation Review is sent through Mailchimp.com. See Mailchimp’s privacy policy and find out more on how EEAS protects your personal data.

        🎵 Playlist